13 мая ў нашым эфіры

Шаноўныя, 13 мая, пятніцу, праводзьце з намі! У эфіры канала “Культура”:
- у 00:04 – запісы амерыканскай актрысы і спявачкі Барбры Стрэйзанд;
- у 02:00 – творы польскага кампазітара Караля Шыманоўскага;
- у 06:10 – запісы ВІА “Дружба”;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: Андрэй Эшпай;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы Марыі Пахоменка;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: в¬ершы Анатоля Грачанікава;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Ёхан Ёхансан;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: песні Ігара Паліводы;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – музыка Іагана Себасцьяна Баха, Пятра Чайкоўскага, Яна Сібеліуса, Сяргея Пракоф’ева;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – фрагмент Другой сімфоніі Сяргея Рахманінава;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Этэл Эніс;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Тэма: “Дзейнасць Вялікага тэатра Беларусі (напярэдадні дня заснавання ўстановы)”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Васіля Быкава “Пайсці і не вярнуцца”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Жыццё і творчасць Ісака Шварца” (да дня нараджэння кампазітара);
- у 15:15 – Восьмая сімфонія народнага артыста Беларусі Мікалая Аладава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Тамары Бунта “Дзяўчынка з Вішнёвага завулка”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – творы нямецкага кампазітара Іагана Іаахіма Кванца;
- у 19:00 – струнныя квартэты Ёзефа Гайдна;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Матылёк, які тупнуў нагой” (частка 1);
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: творчасць Ісака Шварца;
- у 22:15 – музыка Франца Шуберта.
У праграме магчымы змены.