У Мінску пройдзе фестываль мастацтваў "Арт-Мінск 2022"

12.05.2022

Сёння ў Палацы мастацтва адкрыецца фестываль мастацтваў "Арт-Мінск". Гэта адзін з буйных выставачных праектаў у нашай краіне, які прадстаўляе найбольш актуальныя напрамкі мастацкай арт-сцэны. Форум прэзентуе, як творы вядомых аўтараў, так і маладых майстроў. Кожны наведвальнік фестывалю можа не толькі набыць работы, якія спадабаюцца, але і падтрымаць мастакоў з дапамогай галасавання. Пасля завяршэння фестывалю аўтары, што набралі найбольшую колькасць галасоў, будуць узнагароджаны дыпломамі партнёраў праекта. Расказвае куратар фестывалю "Арт-Мінск" Аляксандр Зінкевіч.

Фота - obzoor.by