Баль праваслаўнай моладзі пройдзе ў Мінску

13.05.2022

Па блаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі 15 мая ў Мінскім дзяржаўным Палацы дзяцей і моладзі адбудзецца бал праваслаўнай моладзі ў гонар святой Елісаветы. Мерапрыемства арганізоўваюць Сінадальны аддзел па справах моладзі Беларускай праваслаўнай царквы, сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур.
Расказвае дзякан Міхаіл Страха прыхода храма Вялікапакутніка Георгія Перамоганосца, кіраўнік маладзёжнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы, намеснік старшыні Сінадальнага маладзёжнага аддзела.

На баль запрашаюцца ўсе жадаючыя. У перапынках паміж танцавальнымі аддзяленнямі гасцей будуць прымаць музычныя і літаратурная гасцёўні, працаваць танцавальныя і каліграфічныя майстар-класы. Адзін з арганізатараў балю праваслаўнай моладзі – танцавальны клуб "Мара". Аб адметнасцях балю расказаў балетмайстар, трэнер- выкладчык па спартыўна-бальных танцах клуба Вячаслаў Пятроў.

Фота - blizko.by