15 мая ў нашым эфіры

У нядзелю, 15 мая, адпачывайце з каналам “Культура”. У эфіры:
- у 00:04 – запісы японскай піяністкі Кейкі Мацуі;
- у 06:10 – класічныя мелодыі ў выкананні Аляксандра Крамарова;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Уладзіміра Марука (працяг);
- у 08:15 – запісы Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Андрэя Саўрыцкага;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёкампазіцыя “Слон і парасон” паводле вершаў Алеся Бадака, лясная казка “Прыгоды Патапкі” Міхася Калачынскага;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: цыган;
- у 11:30 – фрагмент Сімфоніі “Юпітэр” Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: зорка балетнай сцэны, народная артыстка Беларусі Ірына Яромкіна;
- у 13:00 – праграма па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт аркестра Academy of St. Martin in the Fields, а таксама запісы Дэйва Брубека;
- у 16:00 – радыёверсія тэлепраграмы “Суразмоўцы”;
- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”: арганізатар танцавальных імпрэз Дар’я Несцярэнка;
- у 17:00 – Шостая скрыпічная саната Людвіга ван Бетховена;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Аляксандр Цфасман (працяг);
- у 19:00 – камічная опера Гаэтана Даніцэці “Званочак”, музыка з балета Кара Караева “Сем прыгажунь”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданні Настассі Нарэйка;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Жучок і Рыжык”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Уладзіміра Трошына;
- у 21:30 – радыёспектакль “Суд” паводле камедыі Уладзіслава Галубка (да 140-годдзя з дня нараджэння тэатральнага дзеяча);
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: Джон Адамс.
У праграме магчымы змены.