17 мая ў эфіры "Культуры"

16.05.2022 

У аўторак, 17 мая, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – альбом Доны Самер Bad Girls;
- у 02:00 – сімфоніі Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – аркестры Аляксандра Варламава і Алега Лундстрэма;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: “Афера Томаса Краўна”;
- у 7:25 і 23:30 – сімфанічная паэма Джорджа Гершвіна “Амерыканец у Парыжы”;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Юрася Свіркі;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: брытанскі кампазітар Нікалас Хупер;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: песні на вершы Уладзіміра Карызны;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – мелодыі Мікалая Рымскага-Корсакава, Пятра Чайкоўскага і Льва Абеліёвіча;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: рамансы Сяргея Рахманінава;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: джазавы трамбаніст Трамі Янг;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Дарослыя праблемы дзіцячай літаратуры”. Госць – паэт Уладзімір Мазго;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: цыганы;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Васіля Быкава “Пайсці і не вярнуцца”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – эстрадныя п'есы Ігара Лучанка і Яўгена Глебава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць чарговыя старонкі твора Тамары Бунта “Дзяўчынка з Вішнёвага завулка”;
- у 17:00 – інструментальныя сюіты Марэна Марэ;
- у 19:00 – сюіты Іагана Себасцьяна Баха;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: Дона Самер;
- у 22:15 – творчасць амерыканскага кампазітара і аранжыроўшчыка Джоні Мэндала.