25 мая ў эфіры

24.05.2022 

Шаноўныя, у сераду, 25 мая, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – фонаспадчына Алены Камбуравай;

- у 02:00 – Пятнаццатая сімфонія Дзмітрыя Шастаковіча;

- у 06:10 – саўндтрэкі з лірычных кінафільмаў;

- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”;

- у 07:25 і 23:30 – запісы Ізабэлы Юр'евай;

- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: творчасць Васіля Зуёнка;

- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць Армана Амара;

- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”;

- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;

- у 09:00 – “Класіка раніцай”;

- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы народнай артысткі СССР Тамары Ніжнікавай;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: гітарыст Грант Грын;

- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госці ў студыі – мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч і мастачка Вольга Раднікіна;

- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: госця – мастацкі кіраўнік “Музычнай гасцёўні” Таццяна Старчанка;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Васіля Быкава “Пайсці і не вярнуцца”;

- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госць - пісьменнік Анатоль Крэйдзіч;

- у 15:15 – Фартэпіянны канцэрт і Трэцяя сімфонія Льва Абеліёвіча;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Як, з чаго і для чаго”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Янкі Маўра “ТВТ”;

- у 17:00 – творы Ёзэфа Гайдна;

- у 19:00 – Ксаўер Найду і Gustav Band;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”: кітайская народная казка “Падарункі для прыгажуні”;

- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: Алег Даль;

- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”.

У праграме магчымы змены.