30.05.2022
Культурныя ўстановы Маладзечна актыўна рыхтуюцца да XXI Нацыянальнага фестывалю песні і паэзіі "Маладзечна - 2022". Падчас круглага стала "Папулярызацыя і захаванне нацыянальнага мастацтва, далучэнне насельніцтва да лепшых вытокаў культурнай спадчыны" абмяркоўваўся сцэнарый песенна-паэтычнага свята, якія калектывы будуць прадстаўлены сёлета, якую ролю фестываль займае ў культурным жыцці Беларусі. Сёлетні Нацыянальны фестываль песні і паэзіі "Маладзечна - 2022" будзе прысвечаны Году гістарычнай памяці, 140-годдзю класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама 75-годдзю з дня нараджэння заснавальніка фестываля Міхаіла Фінберга. "Гэтыя даты вызначаць тэматычныя накірункі творчых пляцовак, асноўныя мерапрыемствы, увага – на беларускі рэпертуар", - адзначыла першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама Таццяна Хмель.
Новую праграму для фестываля падрыхтаваў Нацыянальны аркестр Беларусі. Яна створана паводле беларускай народнай песні і фальклору. З ёю пазнаёміць мастацкі кіраўнік Максім Расоха.
Фота - sb.by