02.06.2022
Шаноўныя, 3 чэрвеня, пятніцу, праводзьце з намі! У эфіры канала “Культура”:
- у 00:04 – запісы Шарля Азнавура;
- у 02:00 – Сімфонія рэ мінор Сезара Франка;
- у 06:10 – запісы спявачкі Сціві Нікс;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: фрагменты оперы “Руслан і Людміла” Міхаіла Глінкі;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы Лялі Чорнай;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: вершы Сяргея Панізніка;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: брытанскі кампазітар і віяланчэліст Пітар Грэгсан;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: дзіцячы фальклорны ансамбль “Калыханка”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – Другая віяланчэльная саната Людвіга ван Бетховена;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: вібрафаніст Рой Эерс;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Госці – кастынг-дырэктар кінастудыі “Беларусьфільм” Валянціна Бялько і акцёр Алег Ткачоў;
- у 14:15 і 23:00 – апавяданне Алеся Савіцкага “Белы гарлачык”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: французскі скульптар Агюст Радэн;
- у 15:15 – творы народнага артыста Беларусі Генрыха Вагнера;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Янкі Маўра “ТВТ”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – серэнада і фрагменты Канчэрта гроса Алесандра Скарлаці;
- у 19:00 – творы Фелікса Мендэльсона;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Як рыбы цара выбіралі”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: савецкі кампазітар Яўген Пцічкін;
- у 22:15 – запісы духавога аркестра “Няміга”.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.