ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна - 2022" запрашае!

10.06.2022

Сёння пачынаецца Нацыянальны фестываль песні і паэзіі "Маладзечна - 2022". Сёлета ён будзе прысвечаны Году гістарычнай памяці, 140-годдзю класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама 75-годдзю з дня нараджэння заснавальніка фестываля Міхаіла Фінберга. "Гэтыя даты вызначаць тэматычныя накірункі творчых пляцовак", - адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама Вольга Клепакова.

Рэжысёр фестывалю, вядомая музыказнаўца Вольга Брылон расказала пра адметную канцэпцыю цырымоніі закрыцця фестывалю, якая створана па яе кнізе "Беларуская эстрада: настальгічны дывертысмент" – творчыя сустрэчы з вядомымі артыстамі.

Фота - berezino.by