17 чэрвеня ў нашым эфіры

Шаноўныя, 17 чэрвеня, пятніцу, праводзьце з намі! У эфіры канала “Культура”:
- у 00:04 – кампазіцыі амерыканскіх аранжыроўшчыкаў і музыкантаў;
- у 02:00 – “Развітальная” сімфонія Ёзефа Гайдна;
- у 06:10 – спявае Дайда;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: творчасць Віктара Купрэвіча;
- у 07:25 і 23:30 – запісы народнай артысткі СССР Нінэль Ткачэнка і аркестра Вялікага тэатра Беларусі;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: вершы аб Радзіме Петруся Макаля і Валянціна Лукшы;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: французскі кампазітар Максан Сіра;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: запісы Дзмітрыя Смольскага;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”;
- у 09:00 – музыка Андрэя Эшпая, Ігара Стравінскага, Шарля Гуно, запісы Яраслава Пятрова;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – фрагменты Серэнады Пятра Чайкоўскага з рэпертуару аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Арт Блэйкі;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця студыі – загадчык сектара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Лаўрык. Тэма: “Электронная культура” (па выніках Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі);
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць Іосіфа Жыновіча”;
- у 15:15 – запісы народнага артыста Беларусі Віктара Вуячыча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Янкі Маўра “ТВТ”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – Трайны канцэрт для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна з аркестрам Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – струнныя квартэты Фелікса Мендэльсона;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра Аленку, якая лета правяла ў бабулі” (частка 2);
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні канадскай поп-спявачкі Эн Мюрэй;
- у 22:15 – запісы сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі.
У праграме магчымы змены.