У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава "Сучаснае мастацтва Пакістана"

17.06.2022

Выстава прымеркавана да 75-годдзя з Дня Незалежнасці ісламскай рэспублікі. Прадстаўлены работы выдатных мастакоў гэтай краіны, што паказваюць адметную культуру і старажытныя традыцыі. Расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол ісламскай рэспублікі Пакістан у Беларусі Саджат Хайдэр Хан.

На выставе прадстаўлена літаратура з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. "Гэта адметныя выданні, якія расказваюць пра развіццё культуры, навукі і літаратуры Пакістана", - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка.

Фота - belta.by