"Мне сняцца сны аб Беларусі…". Выстава да 140-годдзя народных паэтаў

17.06.2022

У Рэспубліканскай мастацкай галерэі "Палац мастацтва" адкрылася выстава Беларускага саюза мастакоў "Мне сняцца сны аб Беларусі…", прысвечаная 140-годдзю двух народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Выстава прадстаўляе як творы з фондаў музеяў – Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы – класічны раздзел экспазіцыі, так і творчасць нашых сучаснікаў. Расказвае першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч.

Фота - belta.by