Кірыл Стаселька прэзентуе кнігу "Marginalis" у эфіры "Культуры"

19.10.2016

20 кастрычніка ў праграме "ПраЧытанне" канала "Культура пісьменнік Кірыл Стаселька раскажа пра сваю новую кнігу "Marginalis". Адметнасці і таямніцы тэкста, які яшчэ не выйшаў з друку, высветліць аўтар і вядучая праграмы Марыя Дуброўская. Яна яшчэ не выйшла з друку, а слухачы ўжо даведаюцца пра ўсе яе адметнасці і таямніцы.

Першая кніга Кірыла Стаселькі "Дзіцячы маніфест" увайшла ў шорт-ліст прэміі "Дэбют" і ў лонг-ліст прэміі Ежы Гедройца.

Эфір - 12:15.

На фота - Кірыл Стаселька, t-styl.info