21.06.2022
Калекцыя створана па матывах карцін армянскага мастака Марціраса Сар'яна. У прадпрыемства было шмат калекцый, прысвечаных беларускім дзеячам мастацтва. Зараз вырашылі пазнаёміць беларусаў з сонечнай Арменіяй. У працы над праектам дапамагала ўнучка мастака – Рузан Сар'ян. Шмат гадоў яна ўзначальвае Дом-музей Марціраса Сар'яна ў Ерэване. Мастацкую ідэю на гадзіннікі перанесла дызайнер Ганна Багдасаран, узяўшы за аснову тры карціны мастака: "Арменія", "Лотас" і "Казка". Атрымаліся яркія працы, якія дыхаюць крышталёва чыстым горным паветрам і напоўненыя сонцам. Расказвае намеснік дырэктара па развіцці Мінскага гадзіннікавага завода Рафік Саркісян.
Фота прадастаўлена Мінскім гадзіннікавым заводам