Канцэрт-рэквіем "Вахта памяці"

21.06.2022

Заўтра, 22 чэрвеня ў 4 гадзіны раніцы ў Мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць - герой" адбудзецца канцэрт-рэквіем "Вахта памяці". Гэта даніна павагі подзвігу савецкага салдата, абаронцам Брэсцкай крэпасці, чый гераізм і мужнасць сталі сімвалам беспрыкладнай трываласці нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У канцэртнай праграме прымае ўдзел Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста нашай краіны Аляксандра Анісімава.

Фота - zarya.by