Шаноўныя, 24 чэрвеня, пятніцу, праводзьце з намі! У эфіры канала “Культура”:
- у 00:04 – кампазіцыі Сезарыі Эвары;
- у 02:00 – Дывертысмент № 7 і “Канцэртная сімфонія” для скрыпкі і альта з аркестрам Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – песні ў выкананні амерыканскай артысткі Шэр;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: творчасць ансамбля “Песняры”;
- у 07:25 і 23:30 – фрагмент вакальнага цыкла Роберта Шумана “Любоў паэта” ў выкананні саліста Белдзяржфілармоніі Анатоля Шчарбакова;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: вершы Уладзіміра Марука;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: амерыканскі кампазітар Джэніфер Хігдан;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: “Беларуская калыханка” Уладзіміра Кур’яна на вершы Васіля Віткі;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” з апавяданнем Людмілы Рублеўскай;
- у 09:00 – музыка Даніэля Абера, Джакама Пучыні, Гуга Вольфа, Івана Армсгеймера;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – Першы фартэпіянны канцэрт Сяргея Рахманінава;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Ліна Хорн;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Госць студыі – старшыня Саюза кінематаграфістаў Беларусі Віктар Васільеў;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Жыццё і творчасць айчыннага кампазітара Ісака Любана”;
- у 15:15 – тэатральная і кінамузыка Яўгена Глебава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Уладзіміра Васькова “Дахавік Казік”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – сімфанічная паэма “Антар” Мікалая Рымскага-Корсакава і Канцэрт для кларнета з аркестрам сі бемоль мажор Карла Андрэаса Гёпфарта;
- у 19:00 – аркестравыя творы Марыса Равэля;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Лён” (частка 2);
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні артыстаў французскай эстрады;
- у 22:15 – музыка Роберта Шумана.
У праграме магчымы змены.