Сёння Дзень вызвалення Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

28.06.2022

У мемарыяльным комплексе "Лагер смерці", які размешчаны па праспекце Шміта ў Магілёве прайшла цырымонія перапахавання астанкаў 2-х невядомых воінаў-абаронцаў Айчыны. Тут адбыўся ўрачысты мітынг і ўскладанне кветак. Усклалі кветкі і вянкі да месцаў воінскіх пахаванняў і мемарыялаў горада ў памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны. Сёння ж у Магілёў прыбыў цягнік Перамогі. Да святкаванняў 755-годдзя Магілёва падключыліся не толькі ўстановы культуры, але і прадпрыемствы, арганізацыі, навучальныя ўстановы, актыўныя гараджане. Інтэрактыўныя пляцоўкі, квэсты, конкурсы, творчыя і канцэртныя праграмы, акцыі, выставы і дыскатэкі – гасцей чакаюць мерапрыемствы на любы густ і ўзрост, адзначыла намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ала Галушка.

Фота - mogilew.by