"Музыка Сусвету" ў Мінскім планетарыі

28.06.2022

Гэтым летнім часам у Мінскім планетарыі пройдзе цыкл незвычайных канцэртаў "Музыка Сусвету", які рыхтуюць салісты Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Анісімава. Пра адметнасці праекта ведае наша калега Яна Хадоска.

Фота - planetabelarus.by