5 ліпеня ў нашым эфіры

У аўторак, 5 ліпеня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы рытм-энд-блюзавай спявачкі Эстэр Філіпс;
- у 02:00 – запісы брытанскага скрыпача-віртуоза Найджэла Кенэдзі;
- у 06:10 – рок-н-рольныя кампазіцыі з рэпертуару знакамітых выканаўцаў 1950–1960 гадоў;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: творы Аляксандра Фляркоўскага;
- у 7:25 і 23:30 – Канцэрт для аргана, аркестра і літаўр Франсіса Пуленка;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом” з вершамі Максіма Лужаніна;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: канадскі кампазітар Стэфан Мочыа;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: песні беларускіх кампазітараў;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Жоржа Сімянона “Дзяўчына і бясхвостыя парсючкі”;
- у 09:00 – музыку Рыгора Суруса, Іагана Себасцьяна Баха, запісы Ярмека Серкябаева і Мінскага камернага аркестра;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44…”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Лучана Павароці, Юрыя Марусіна, Марыі Біешу, Эдуарда Пелагейчанкі, Дзмітрыя Благога;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: французскі джазавы скрыпач Стафан Грапелі;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Струмень любові” Габрыэлі Пузыні. Лёс беларускай пісьменніцы ХІХ стагоддзя”;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – эстрадныя мелодыі Юрыя Семянякі, Рыгора Суруса, Яўгена Глебава, Андрэя Шпянёва, Эдуарда Зарыцкага, Уладзіміра Кандрусевіча, Віктара Помазава і Валерыя Іванова ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Псіхалагічны лексікон”, “IQ-фактар”, “Прыветы з усяго свету”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць чарговыя старонкі твора Уладзіміра Васькова “Дахавік Казік”;
- у 17:00 – творы Франсуа Куперэна;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ: праграму “Чарадзейная вада” сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі да 150-годдзя з дня смерці кампазітара Станіслава Манюшкі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра разумнага асла;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Джані Марандзі;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: брытанскі джазавы кампазітар і піяніст Ніл Коўл.
У праграме магчымы змены.