У выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя" выйшлі ў свет завяршальныя тамы серыі "Гарады і вёскі Беларусі"

05.07.2022

Энцыклапедыя выдавалася з 2004 года пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі. Гэта сацыяльна значны энцыклапедычны праект, аналагаў якому няма на постсавецкай прасторы. Шматтомнае выданне прысвечана гісторыі ўсіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі - шасці абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна: гарадоў, гарадскіх пасёлкаў, вёсак і хутароў. Усяго на працягу 17 гадоў выйшлі 10 тамоў энцыклапедыі ў 21 кнізе. Расказвае кіраўнік цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Аляксандр Лакотка.

Фота з сацыяльных сетак