"Славянскі базар у Віцебску" 2022

06.07.2022

XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 13 па 18 ліпеня. Цэнтральнымі тэмамі фестывальных мерапрыемстваў стануць Год гістарычнай памяці і 20-гадовы юбілей міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск". Міжнародныя конкурсы - адны з самых значных праектаў фестывалю. У іх плануецца ўдзел прадстаўнікоў 30-ці краін свету. Упершыню на міжнародным дзіцячым конкурсе будзе прысуджана спецыяльная прэмія імя народнага артыста СССР Ігара Лучанка "За захаванне традыцый у эстрадным мастацтве".
Удзел у канцэртах розных фестывальных дзён прымуць вядучыя беларускія артысты. Будуць шырока прадстаўлены народныя і заслужаныя калектывы, таленавітая моладзь, адзначыў дырэктар фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" – Глеб Лапіцкі.

Фота - belta.by