Сёння ў сталічным Цэнтральным батанічным садзе пройдзе святочная праграма "Купальскія традыцыі"

06.07.2022

Госці збяруцца на беразе азёрнага комплексу, каб прыняць удзел у майстар-класе па пляценні вянкоў. Жадаючыя змогуць атрымаць прадказанні ад астролагаў і намаляваць уласную карту жаданняў. Свята ўпрыгожаць выступленні танцавальных і музычных калектываў, адзначыла вядучы спецыяліст сектара інфармацыйна-асветніцкай працы Цэнтральнага батанічнага сада Ганна Козел.

Фота - floristicplanet.by