7 ліпеня - прысвячэнні Янку Купалу

Эфір 7 ліпеня пройдзе пад знакам 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы. Прагучаць:
- у 00:04 – кампазіцыі англійскага музыканта Алана Парсанса;
- у 02:00 – запісы ансамбляў Karpatija i Orchestra Livia Marosina з Харватыі;
- у 06:10 – запісы брытанскага жаночага поп-гурта Bananarama;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: фрагменты з музыкі Сяргея Картэса да фільма “Раскіданае гняздо” па п’есе Янкі Купалы;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы Севярына Краеўскага;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: вершы Янкі Купалы;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: нідэрландскі кампазітар Том Холкенборг;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: кампазіцыі Уладзіміра Мулявіна на вершы Янкі Купалы ў запісе ансамбля “Песняры”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг аповесці Жоржа Сімянона “Дзяўчына і бясхвостыя парсючкі”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: “Спадчына” Ігара Лучанка, фрагменты оперы Рыгора Пукста “Машэка”, харавы цыкл Алега Молчана “Я нясу вам дар” і араторыя Сяргея Картэса “Памяці паэта” на словы Янкі Купалы;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – фрагмент Скрыпічнага канцэрта Эдварда Элгара;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: праграма “Негрыцянскія спірычуэлсы і джаз” у выкананні Дзяржаўнага камернага хору Беларусі пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай і Айра Сполдзінга;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць эфіру – паэт, публіцыст, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Навум Гальпяровіч;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: дакументальны запіс пра спектакль “Паўлінка” па п’есе Янкі Купалы;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”: пра паэзію Янкі Купалы;
- у 15:15 – араторыя Дзмітрыя Смольскага “Паэт” на вершы Янкі Купалы;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка” з вершамі Янкі Купалы, “Профікарта”, “Радыёпартацыя” і “Чароўны куфэрак” з апошнімі старонкамі твора Уладзіміра Васькова “Дахавік Казік”;
- у 17:00 – струнныя квартэты Ёзефа Гайдна;
- у 19:00 – “Брандэнбургскія канцэрты” Іагана Себасьяна Баха;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Тота Кутуньё;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: музыка Алега Залётнева (да 75-годдзя з дня нараджэння беларускага кампазітара).
У праграме магчымы змены.