8 ліпеня ў нашым эфіры

Шаноўныя, 8 ліпеня, пятніцу, праводзьце з намі! У эфіры канала “Культура”:
- у 00:04 – кампазіцыі замежнай эстрады з серыі “Рамантычная калекцыя”;
- у 02:00 – творы Ёзефа Гайдна;
- у 06:10 – песні ў выкананні брытанца Кліфа Рычарда;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні Ціхана Хрэннікава;
- у 07:25 і 23:30 – папулярныя оперныя нумары з рэпертуару заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Міхаіла Галкоўскага;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: вершы Генадзя Бураўкіна;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: нарвежскі кампазітар Ветле Наро;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: фрагменты п’есы Ігара Лучанка “Гусляр” паводле паэмы Янкі Купалы;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” з працягам аповесці Жоржа Сімянона “Дзяўчына і бясхвостыя парсючкі”;
- у 09:00 – музыка Яна Ладзіслава Дусіка, Марыны Марозавай, Барыса Чайкоўскага, запісы Алены Абразцовай;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – Другі скрыпічны канцэрт Генрыка Вяняўскага;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Білі Экстайна і яго аркестра;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госць студыі – вядучы майстар сцэны Вялікага тэатра Беларусі, народны артыст Беларусі Антон Краўчанка;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Жыццё і творчасць фалькларыста, дырыжора, народнага артыста СССР Генадзя Цітовіча”;
- у 15:15 – фрагменты фестывалю камернай музыкі “Музы Нясвіжа” з музыкай Аляксандра Літвіноўскага і ананімных старадаўніх аўтараў;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Алены Масла “Пацучок Фэлік падарожнічае”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – музыка кампазітараў Франсуа Дэўена і Карла Марыі фон Вэбера;
- у 19:00 – аркестравыя творы Гектора Берліёза;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Джэніфер Лопес;
- у 22:15 – фрагменты оперы Дзмітрыя Смольскага “Францыск Скарына”.
У праграме магчымы змены.