У чацвер, 14 ліпеня, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры і анлайн:
- у 00:04 – кампазіцыі Доны Самер;
- у 02:00 – творы французскага кампазітара Альбера Русэля;
- у 06:10 – запісы дыска-групы Boney M;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: мелодыі Монці Нормана;
- у 07:25 і 23:30 – папулярныя фрагменты опер у выкананні народнай артысткі Беларусі Тамары Шымко;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: вершы айчыннага паэта Алеся Жыгунова;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: CAGMO;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: інструментальныя кампазіцыі Зміцера Яўтуховіча;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг дэтэктыва Агаты Крысці “Расследуе міс Марпл”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: творы Уладзіміра Алоўнікава, Георга Філіпа Тэлемана, Сяргея Рахманінава, Бенджаміна Брытэна;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – Першы канцэрт для флейты з аркестрам Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: гурт “Газпром”;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця эфіру – рэдактар часопіса "Народная асвета" Галіна Пшонік;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная перадача “Ліставанні”, прысвечаная жыццю і творчасці пісьменніка Адольфа Янушкевіча;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – Шостая сімфонія народнага артыста Беларусі Мікалая Аладава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя” і “Чароўны куфэрак” з казкамі са зборніка “Нявеста для Базыля”;
- у 17:00 – “Песні без слоў” Фелікса Мендэльсона ў выкананні Даніэля Барэнбойма;
- у 19:00 – аркестравыя творы Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Маленькі Мук” (частка 1);
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Карэла Гота;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: рок-оперы Аляксея Рыбнікава.
У праграме магчымы змены.