Шаноўныя, 15 ліпеня, пятніцу, праводзьце з намі! У эфіры канала “Культура”:
- у 00:04 – кампазіцыі нарвежскай групы A-ha;
- у 02:00 – скрыпічныя п’есы Эжэна Ізаі;
- у 06:10 – песні ў выкананні Аляксея Глызіна;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: запісы Уладзіміра Макарава;
- у 07:25 і 23:30 – песні брытанскай поп-групы Bananarama;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: вершы Уладзіміра Мазго;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: ісландская піяністка і кампазітар Эйдзіс Эвенсан;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: спевы Аляксандра Ціхановіча;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” з працягам дэтэктыва Агаты Крысці “Расследуе міс Марпл”;
- у 09:00 – запісы Міхаіла Александровіча, Ірыны Шумілінай, музыка Людвіга ван Бетховена;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – фрагмент Фартэпіяннага канцэрта фа мажор Джорджа Гершвіна;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Джымі Сміта;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця студыі – кандыдат мастацтвазнаўства Таццяна Рацько;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Жыццё і творчасць Юдаля Пэна”;
- у 15:15 – песні і рамансы беларускіх аўтараў ў выкананні Віктара Кірычэнкі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі зборніка казак “Нявеста для Базыля”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – Першая сімфонія Аляксандра Глазунова і Фартэпіяннае трыа Габрыэля Фарэ;
- у 19:00 – аркестравыя творы Бедржыха Сметаны;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Маленькі Мук” (працяг);
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Уладзіміра Макарава;
- у 22:15 – запісы скрыпача Аляксандра Крамарова.
У праграме магчымы змены.