21 ліпеня ў нашым эфіры

У чацвер, 21 ліпеня, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры і анлайн:
- у 00:04 – творчасць джазавага выканаўцы Тоні Бэнэта;
- у 02:00 – музыка Сяргея Рахманінава;
- у 06:10 – папулярныя песенныя кампазіцыі Давыда Тухманава;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: спявае Вахтанг Кікабідзэ;
- у 07:25 і 23:30 – запісы брытанскага спевака Леа Сэера;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: вершы Міхася Стральцова;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Мічыа Мамія;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: народныя песні з розных рэгіёнаў краіны;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг дэтэктыва Агаты Крысці “Расследуе міс Марпл”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: творы Іагана Штрауса, Аляксандра Барадзіна, Джузэпэ Вердзі, Ферэнца Ліста, Генры Пёрсела, запісы Лучана Павароці;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – Другая сімфонія Арцюра Анегера з рэпертуару Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: творы Аляксандра Варламава;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць эфіру – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аркадзь Скуратовіч;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная перадача “Ступені майго жыцця”, прысвечаная жыццю і творчасці літаратара Алеся Бажко;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – творы народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя” і “Чароўны куфэрак” з апошнімі старонкамі кнігі Галіны Пшонік “Нявеста для Базыля”;
- у 17:00 – творы Жана-Філіпа Рамо;
- у 19:00 – музыка Георга Філіпа Тэлемана;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Хто ў садзе самы прыгожы”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні народнай артысткі СССР і Грузіі Нані Брэгвадзэ;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творчасць беларускага кампазітара Рыгора Суруса (да 80-годдзя творцы).
У праграме магчымы змены.