1 жніўня мы прапануем

У панядзелак, 1 жніўня, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы Таццяны і Сяргея Нікіціных і Алега Пагудзіна;
- у 06:10 – песні ў выкананні Джо Дасэна;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: серыял “Твін Пікс”;
- у 07:25 і 23:30 – музыка “марской стыхіі”;
- у 07:55 – вершы Алеся Ставера;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: ісландскі музычны калектыў Amiina;
- у 08:25 і 13:05 – беларуская лютневая музыка;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: дэтэктывы Агаты Крысці;
- у 09:00 – музыка Валерыя Іванова, Яна Давіда Голанда, Рыгора Пукста, запісы Сімфанічнага аркестра горада Маладзечна, Дзяржаўнага канцэртнага аркестра “Няміга”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – “Таката” для фартэпіяна з аркестрам Атарына Рэспігі;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Бінга Кросбі;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць – дэкан філалагічнага факультэта БДПУ імя М. Танка Васіль Старычонак;
- у 13:30 – праект “Планета “Культура””: Аўстрыя;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: як дасягаць мэт;
- у 15:15 – запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Саладухі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Алеся Бадака “Незвычайнае падарожжа ў Краіну ведзьмаў”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – творы амерыканскага кампазітара Луі Маро Готшалка;
- у 19:00 – запісы Ака-трыа (Італія, Сенегал, Бразілія), а таксама перуанскай групы “Барэта”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” з чароўнымі гісторыямі;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: ВІА “Ялла”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: венгерскі і аўстрыйскі кампазітар, дырыжор Франц Легар.
У праграме магчымы змены.