Шаноўныя, 5 жніўня, пятніцу, праводзьце з намі! У эфіры і анлайн канала “Культура”:
- у 00:04 – неапалітанскія песні ў выкананні Ганны Герман і Мусліма Магамаева;
- у 02:00 – творы Эрнеста Шасона з удзелам скрыпкі;
- у 06:10 – творчасць амерыканскага спевака Бобі Вінтана;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні на словы паэта Васіля Лебедзева-Кумача;
- у 07:25 і 23:30 – п’есы Лакшмінараяны Субраманіяма;
- у 07:55 – вершы Анатоля Грачанікава;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: брытанскі кампазітар Макс Рыхтэр;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: запісы інструментальнай групы Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: дэтэктыўныя гісторыі Агаты Крысці;
- у 09:00 – запісы Тамары Пячынскай, музыка Арканджэла Карэлі і Альфрэда Шнітке;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – Канцэрт для флейты і струнных Бальдасарэ Галупі;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Джон Хендрыкс;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госці студыі – дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс і вучоны сакратар установы Марыя Казакевіч. Да 110-годдзя першай сустрэчы Якуба Коласа і Янкі Купалы;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць кампазітара Ігара Лучанка”;
- у 15:15 – песні беларускіх кампазітараў на словы айчынных паэтаў;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. Сярод рубрык – “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Алеся Бадака “Незвычайныя падарожжы ў Краіну ведзьмаў”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – творы кампазітара Макса Рэгера;
- у 19:00 – раннія сімфоніі Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Дзіна Марціна;
- у 22:15 – музыка Людвіга ван Бетховена.
У праграме магчымы змены.