08.08.2022
Інстытутам гісторыі НАН Беларусі праводзіцца вялікая практычная работа па захаванні гістарычнай памяці. У прыватнасці, толькі за першае паўгоддзе бягучага года было падрыхтавана і прэзентавана каля дзесяці кніг - прац Інстытута гісторыі па розных напрамках: археалогіі, старажытнай гісторыі, а таксама сучасных геапалітычных працэсах, якія адбываюцца сёння ў свеце і закранаюць інтарэсы нацыянальнай бяспекі Беларусі, расказаў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза.
Фота - belta.by