9 жніўня ў нашым эфіры і анлайн

У аўторак, 9 жніўня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы амерыканскага джазавага музыканта і спевака Эла Джэро;
- у 02:00 – творчасць аргенцінскай спявачкі Карэн С’юза і музыку бразільскага кампазітара і спевака Антоніў Карласа Жабіма;
- у 06:10 – “Музычны світанак” з кампазіцыямі ў выкананні Гельмута Захарыяса і Франсіса Гоі;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: музыка Гіі Канчэлі;
- у 7:25 і 23:30 – цыкл п’ес Пятра Чайкоўскага “Успаміны пра дарагое месца”;
- у 7:55 – вершы Міхася Стральцова;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: венгерскі кампазітар Петэр Пейцык;
- у 8:25 і 13:05 – харавыя творы Андрэя Мдывані на вершы рускіх паэтаў у выкананні Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Віктара Роўды;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг аповесці Таісы Бондар “Паветраны замак для дваіх”;
- у 09:00 – выбраныя класічныя мелодыі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – запісы Лучана Павароці, Мантсерат Кабалье, Ніны Цішко, Яраслава Пятрова;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Артур Прайсак;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Асяродак блізкіх і сваякоў Максіма Багдановіча”;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Казахстан;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – запісы спявачкі Вольгі Цішынай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Алеся Бадака “Незвычайнае падарожжа ў Краіну ведзьмаў”, “Радыёпартацыя”, “Псіхалагічны лексікон” і “Прыветы з усяго свету”;
- у 17:00 – Чацвёртую сімфонію Антона Брукнера;
- у 19:00 – аркестравую музыку Ёзефа Гайдна;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: Гія Канчэлі;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: амерыканскі музыкант Пітэр Бродэрык.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.