Нацыянальны акадэмічны народны аркестра імя Іосіфа Жыновіча: адметнасці новага сезона

09.08.2022

Хутка адкрые свой новы сезон адзін з вядучых творчых калектываў нашай Рэспублікі – Нацыянальны акадэмічны народны аркестра імя Іосіфа Жыновіча. Ён заклаў фундамент развіцця прафесійнага музычнага выканальніцтва на народных інструментах у нашай краіне. Яго гісторыя непарыўна звязана з адраджэннем беларускіх цымбал, якія па праве называюць інструментальным голасам Беларусі. У рэпертуары аркестра больш за дзве тысячы твораў. Гэта апрацоўкі беларускіх народных песень і танцаў, арыгінальныя творы беларускіх кампазітараў, руская і замежная класіка, музыка сучасных аўтараў, папулярная музыка. Сёння пра адметнасці новага сезона раскажа дырэктар калектыву Барыс Ліўшыц.

Фота - philharmonic.by