09.08.2022
Фестываль пройдзе з 9 па 16 верасня. У афішы 24 тэатральныя калектывы з 9 краін: Арменіі, Балгарыі, Грэцыі, Даніі, Кыргызстана, Польшчы, Расіі, Узбекістана. Акрамя таго, работы 11 творчых калектываў з Беларусі стануць удзельнікамі форуму. Прымуць удзел драматычныя, музычныя, вулічныя тэатры і тэатры лялек. У Год гістарычнай памяці спектакль "Не пакідай мяне…" паводле п'есы Аляксея Дударава Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы адкрые "Белую вежу", пра гэта расказаў дырэктар фестывалю Аляксандр Козак.
Фота - belta.by