Сёння ў Брэсце стартуе XXVI Міжнародны тэатральны фестываль "Белая Вежа"

09.09.2022

З 1996 года тэатральны форум знаёміць жыхароў Брэста з мастацкімі традыцыямі сусветных тэатраў, нацыянальным сцэнічным мастацтвам Беларусі і сучаснымі тэатральнымі напрамкамі. У фестывальнай праграме 24 тэатральныя калектывы з 9 краін: Арменіі, Балгарыі, Грэцыі, Даніі, Кыргызстана, Польшчы, Расіі, Узбекістана. Акрамя таго, работы 11-ці творчых калектываў з Беларусі стануць удзельнікамі форуму, расказала генеральны дырэктар Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Ганна Сенькавец.

У Год гістарычнай памяці адкрые фестываль спектакль Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы "Не пакідай мяне…" паводле п'есы Аляксея Дударава, расказаў дырэктар фестывалю Аляксандр Козак.

Фота - belta.by