Віктар Тураў: Я ўвесь час шукаў матэрыял, які б расказаў пра зямлю, на якой я нарадзіўся

 

25.10.2016

У аўторак споўнілася б 80 гадоў аднаму з самых вядомых беларускіх кінарэжысёраў Віктару Тураву. На праспекце Незалежнасці ў доме, дзе майстар правёў апошнія гады жыцця, урачыста адкрылі мемарыяльную дошку. У кінатэатры "Цэнтральны" адбыўся вечар памяці.

За 37 гадоў творчай дзейнасці кінарэжысёр і сцэнарыст стварыў больш за 20 кінакарцін. Яго фільм "Я родам з дзяцінства" па апытанні беларускіх крытыкаў прызнаны найлепшым фільмам, створаным за ўсю гісторыю айчыннага кіно. У 1994 годзе рашэннем спецыяльнай камісіі ЮНЕСКА фільм Віктара Турава "Праз могілкі" увайшоў у лік 100 найбольш значных фільмаў свету. Вяршыняй майстэрства кінарэжысёра калегі і крытыкі лічаць “Палескую хроніку”. Вось што сам майстар казаў пра яе. Фрагмент радыёперадачы 1983 года прапанаваў Дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.

Фота: rutube.ru