Запрошаныя выканаўцы прадставяць "Травіяту"

26.10.2016

Паказ оперы "Травіята" ў Вялікім тэатры Беларусі ў чацвер пройдзе ў фармаце маштабнага міжнароднага праекта. Гэта перадапошні паказ спектакля ў рэжысёрскай версіі Сусаны Цырук, апошні адбудзецца ў лістападзе. У наступным годзе з'явіцца новая "Травіята". У чацвер у спектаклі занятыя французскія, італьянскія і беларускія оперныя артысты. Расказвае пасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б'янкі.

За дырыжорскім пультам будзе маэстра Франсуа Рабэр Жыраламі з Францыі. Ён супрацоўнічаў з музычнымі калектывамі Монтэ-Карла, Парыжа, Марселя, Будапешта, Сафіі. Атрымаў ступень доктара філасофіі і працягвае кар’еру музыканта.

Оперу “Травіята” ў выкананні артыстаў трох краін можна пачуць у чацвер у Вялікім тэатры Беларусі.