"Хіты бразільскага джаза": квартэт Жаандэра Сантаса ў Белдзяржфілармоніі

28.10.2022

Жаандэр Сантас - знакаміты віртуоз, флейтыст, спявак, кампазітар, захавальнік паўвекавых традыцый рамантычнага бразільскага джаза выступіць сёння ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Іграе на лепшых клубных і канцэртных пляцоўках свету, прымае ўдзел у прэстыжных міжнародных джазавых фестывалях. І сёння з яго творчасцю пазнаёмяцца і слухачы ў Мінску. Расказвае прадзюсар і ўдзельнік праекта Арк Аўруцкі.

Музыкант выконвае ўласныя аўтарскія кампазіцыі, творы вядомых бразільскіх кампазітараў, выкарыстоўваючы аўтарскія аранжыроўкі і спявае на роднай партугальскай мове.

Фота - radubrava.ru