Польскі рэжысёр Ганна Замецка дэбютавала на "Лістападзе"

09.11.2016

У сталіцы праходзіць галоўная кінападзея года – XXIII Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”. На чатырох пляцоўках ладзяцца паказы конкурсных работ. Так, кінатэатр “Мір” традыцыйна прымае дакументальнае кіно. Сёння паказалі польскую карціну Ганны Замецка “Прычасце”. Гэта дэбют рэжысёра ў кіно. Стужка, як і ўвогуле ўсе карціны конкурсу, узнімае праблемы, якія існуюць на тэрыторыі былой савецкай краіны і расказвае гісторыю маленькага моцнага чалавека.

На фота - Ганна Замецка, pardolive.ch