У касцёле Святога Роха на Залатой Горцы заўтра адкрываецца фестываль духоўнай музыкі "Залатагорская ліра"

12.04.2023

Заўтра ў Мінску стартуе фестываль духоўнай музыкі "Залатагорская ліра". У ім прымуць удзел лепшыя калектывы Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, а таксама ўпершыню на фестывалі выступяць і калектывы сімфанічнага аркестра і акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі. Гэта цудоўная магчымасць атрымаць асалоду ад цудоўнай музыкі ў акустыцы старажытнага беларускага касцёла. Расказвае мастацкі кіраўнік праекта, дырэктар творчага аб'яднання музычных калектываў Белтэлерадыёкампаніі Віктар Кісцень.

Фота - sb.by