У сераду 24 мая, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Эдзіт Піяф;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: Чацвёртая сімфонія і Першы скрыпічны канцэрт Караля Шыманоўскага;
- у 06:10 – “Музычны світанак”:;
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”:;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Сцяпана Гаўрусёва;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Боба Дылана;
- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Валерыя Іванова да мюзікла “Пунсовыя ветразі”;
- у 08:15 і 13:30 – праект “Кругасвет”: Іран;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: запісы ансамбля народнай музыкі “Бяседа”;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі дэтэктыўнага рамана Агаты Крысці “Атэль “Бертрам”” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадача “Класіка раніцай”: лепшыя ўзоры акадэмічнай музыкі;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Васіля Быкава “Трэцяя ракета” чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы опернай спявачкі, народнай артысткі СССР Марыі Біешу;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Каўнта Бэйсі;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”: з Яўгенам Талкачовым. Госць у студыі – балетмайстар, лаўрэат нацыянальнай тэатральнай прэміі, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі Наталля Фурман;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: інструментальныя санаты заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 17:00 – “Амфітэатр”: запісы Лонданскага сімфанічнага аркестра;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: мелодыі Ніна Роты да кінафільмаў Федэрыка Феліні;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: канцэрт ансамбля “SingtheTruth”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Дом ля возера”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: перадача прысвечана адметнасцям беларускай оперы.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.