Дзіцячая студыя ансамбля "Харошкі" запрашае 1 чэрвеня на канцэрт у Мінскі гарадскі Палац культуры

31.05.2023 

У Міжнародны дзень абароны дзяцей дзіцячая студыя Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі" правядзе справаздачны канцэрт у Мінскім гарадскім палацы культуры. Таленавітыя выхаванцы студыі прадэманструюць сваё ўменне і падораць гледачам цудоўны настрой. Расказвае мастацкі кіраўнік студыі Алена Багданава.

Гасцей творчай справаздачы студыі "Харошак" чакае сапраўднае свята дзіцячай творчасці, поўнае прыемных сюрпрызаў, - абяцае педагог студыі Таццяна Рубчэня.

Фота - khoroshki.by