01.06.2023
У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава "Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення – сядзіба". Ён адзін з нямногіх мастакоў мяжы стагоддзяў, якія працавалі з тэмай сядзібы. Сядзібныя краявіды, але яшчэ больш інтэр’еры сталі яго візітнай карткай. Выстава паглыбляе ў атмасферу сядзібнага жыцця пачатку ХХ стагоддзя з яе павольнымі буднямі, цеснай сувяззю з прыродай не толькі дзякуючы віртуознаму жывапісу Станіслава Жукоўскага, але і за кошт інсталяцый з мэблі, гадзіннікаў, фарфору, скульптуры і іншых прадметаў сядзібнага побыту. Расказвае аб экспазіцыі куратар праекта, навуковы супрацоўнік музея Юлія Лісай.
Фота - zviazda.by