У пятніцу, 2 чэрвеня, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: песні ў выкананні Рыкі Марціна;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: Скрыпічны канцэрт і балет “Пятрушка” Ігара Стравінскага;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: творчасць кампазітара выканаўцы і аўтара музычных твораў Ізмаіла Капланава;
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць кампазітара Марка Рыхтэра;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Генадзя Бураўкіна;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні савецкага паэта-песенніка Кіма Рыжова;
- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Аляксея Рыбнікава да кінафільма “Казка пра зорнага хлопчыка”;
- у 08:15 і 13:30 – праект “Галасы эпохі”: выпуск прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: запісы ансамбля народнай музыкі “Бяседа” ;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі дэтэктыўнага рамана Агаты Крысці “Атэль “Бертрам”” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы італьянскага кампазітара і арганіста венецыянскай школы эпохі позняга Адраджэння Джавані Габрыэлі;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэма Джорджа Байрана “Дон Жуан”. Чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: фрагмент Вялікай сімфоніі до мажор Франца Шуберта;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Бэні Гудмана;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Тэма перадачы – конкурс чытальнікаў “Белая птушка”, прысвечаны 140-годдзю Янкі Маўра. Гутарка з дырэктарам канала “Культура” Уладзімірам Трапянком і журналісткай канала Наталляй Сіроткай;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Івана Шамякіна “Крыніцы” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: старонкі балета Яўгена Глебава “Мара”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы джаз-аркестра Мікалая Мінха;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: трансляцыя 4-га Мінскага харавога свята “Спявай, мая сталіца”. Запіс зроблены 27-га мая 2023 года;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Настачка і бярозка”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы Людвіга ван Бетховена.