У нядзелю, 11чэрвеня, заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы мадагаскарскага трыа “TokoTelo”;
- у 06:10 – старонкі цыкла санат і партыт для скрыпкі сола Іагана Себасцьяна Баха ;
- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы заслужанай артысткі Беларусі Тамары Раеўскай;
- у 9:05 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – скульптар Аляксандр Фінскі;
- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”: запісы беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля “Чараўніцы”;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: казка “Казка пра цара Зубра” паводле Васіля Віткі і фрагмент кампазіцыі “Еду ў госці да слана…”;
- у 11:00 – “На паліцах фанатэкі”: запіс з фондаў Беларускага радыё праграму “Акно ў свет” з папулярнага цыкла “Літаратурны праспект”. Трэцяя частка інсцэніроўкі па творы Мігеля Сервантэса “Дон Кіхот Ламанчаскі”;
- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: Фартэпіянны квінтэт Аляксандра Барадзіна;
- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Алеся Каско чытае Уладзімір Трапянок;
- у 12:15 – “Лекторый”: запрашаем у цудоўны свет мастацтва. Выпуск прысвечаны творчасці кампазітара Арама Хачатурана;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: фрагменты оперы Джаакіна Расіні “Севільскі цырульнік”;
- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік” санаты Людвіга ван Бетховена для віяланчэлі з фартэпіяна і дванаццаць варыяцый на тэму Георга Фрыдрыха Гендэля з араторыі “Іуда Макавей”;
- у 16:15 – “Гасцінец”: абрад беларускага традыцыйнага календара “Ваджэнне куста”;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагмент Другой сімфоніі Сяргея Танеева;
- у 18:05 – перадача “Вечары на канапе”: музыка Генадзя Гладкова;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: камічная опера Даніцэці “Рыта” і музыка з балета Мінкуса “Пахіта”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра хітрага вала і ваўкоў”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Сліма Гаярда;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: другая частка радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Зацюканы апостал” паводле Андрэя Макаёнка;
- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: запісы галандскага піяніста Марсэля Уормса.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.