12.06.2023
У выставачным комплексе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава мастацкага шкла 1910–1960-х гадоў "Асцярожна, посуд!". На выставе прадстаўлены каля 70 твораў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, якія з’яўляюцца ўзорамі бытавых вырабаў Барысаўскага хрустальнага завода імя Дзяржынскага і шклозавода "Нёман". Расказвала аб экспазіцыі куратар праекта, навуковы супрацоўнік музея Марына Шугалей.
Фота - sputnik.by