14.06.2023
Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" - візітоўка нашай краіны. На працягу многіх гадоў музычны форум садзейнічае развіццю дыялога культур паміж рознымі народамі і краінамі. Сёлета яго асноўныя мерапрыемствы пройдуць з 13 па 16 ліпеня і як адзначыў дырэктар фестывалю Глеб Лапіцкі, кожны госць знойдзе мерапрыемства на свой густ.