У нядзелю, 18чэрвеня, заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы японскай джазавай піяністкі Кейка Мацуі;
- у 06:10 – скрыпічны канцэрт, інструментальныя п’есы і рамансы Фелікса Мендэльсона;
- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: музыка створаная кампазітарамі з магнацкага роду Радзівілаў;
- у 9:05 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – пісьменніца Маргарыта Латышкевіч;
- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”: запісы эстрадных выканаўцаў розных краін;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: другая частка радыёпастаноўкі “Канёк-гарбунок”;
- у 11:00 – “На паліцах фанатэкі”: запіс з фондаў Беларускага радыё праграму “Акно ў свет” з папулярнага цыкла “Літаратурны праспект”. Заключная частка інсцэніроўкі па творы Мігеля Сервантэса “Дон Кіхот Ламанчаскі”;
- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: Першы фартэпіянны канцэрт Сяргея Рахманінава;
- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Юлія Таўбіна чытае Уладзімір Трапянок;
- у 12:15 – “Лекторый”: запрашаем у цудоўны свет мастацтва. Выпуск прысвечаны 205-годдзю французскага кампазітара Шарля Гуно;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: фрагменты летняга фестывалю “Вечары Вялікага тэатра Беларусі ў замку Радзівілаў”;
- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік” санаты Гендэля для скрыпкі і габоя і запісы амерыканскай поп-соўл-групы “5-е вымярэнне”;
- у 16:15 – “Гасцінец”: беларускія старадаўнія песні, якія суправаджаюць “Зялёнае свята”;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: “Лонданскія” трыа Ёзефа Гайдна;
- у 18:05 – перадача “Вечары на канапе”: песенныя мелодыі ў рытме танга;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: оперу Джузэпэ Вердзі “Карсар”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Панская навука”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Білі Экстайна;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: радыёспектакль “Жураўліны крык” паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава;
- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: сучасная харавая музыка ў выкананні Шведскага хору пад кіраўніцтвам Густава Сьоквіста.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.