20.06.2023
Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае наведаць выставу "І кнігі святкуюць юбілеі". Яна прымеркавана да юбілеяў выданняў беларускай і замежнай класікі мастацкай і дзіцячай літаратуры. У экспазіцыі – выданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія ўваходзяць у сусветную калекцыю кніжных шэдэўраў. Расказала галоўны бібліёграф сектара кніжных выстаў Надзея Кірчанка.
На выставе прадстаўлена рэдкае выданне паэмы Якуба Коласа "Новая зямля", 100-годдзе якой з часу напісання мы адзначаем сёлета, юбілейныя творы Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча, Фёдара Дастаеўскага, Аляксандра Пушкіна, Мікалая Някрасава, Уладзіміра Даля і іншых. Адзначыла загадчык сектара кніжных выстаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Святалана Кажамяка.
Фота - nlb.by