Камерны аркестр Беларусі агучыць рамантычную нямую камедыю Бастэра Кітана "7 шанцаў"

21.06.2023

Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі працягвае свой канцэртны сезон. Сёння ён прыме ўдзел у незвычайным інтэрактыўным праекце "Жывая музыка кіно": "7 шанцаў" Бастэра Кітана, які адбудзецца ў сталічным кінатэатры "Цэнтральны". Галівудскі шэдэўр нямога кіно "7 шанцаў" будзе паказаны ў суправаджэнні жывой музыкі, што напісаў вядомы піяніст, дырыжор і кампазітар Сцівен Прутсман. Расказвае аб праекце мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі, заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў.

Фота - philharmonic.by