Дызайнерскія крэслы - ў цэнтры ўвагі "Пастулата"

15.11.2016

У Палацы мастацтва праходзіць біенале “Пастулат”. На выставе больш за сто ўдзельнікаў: дызайнераў, мастакоў, фатографаў, скульптараў Беларусі. Адначасова праходзіць адукацыйна-забаўляльная праграма. Сярод важных падзей Пастулата – прэзентацыя ілюстраванага даведніка “Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы”, у якім сабраны работы апошніх гадоў больш як трохсот аўтараў у галіне дызайну. Падзея адбудзецца 19-га лістапада, а тым часам усім наведвальнікам дэманструюць усе варыянты сучасных крэслаў. Працягвае Іна Наркевіч.